Наш архіў Наша падпіска

Рэклама на старонках газеты

Нашы выданні :   «Ранiца»   «Бярозка»  

Толькі ён ведае, чаго каштуе кожная ўзнагарода

Мікалай Цярэнцьевіч Буліцкі не любіць гаварыць пра вайну. Ён прайшоў яе ўсю з першага да апошняга дня, тысячы кіламетраў... Ардэнаносец! Але калі заходзіць гаворка пра вайну, ён вельмі нешматслоўны. Надта многа было раненняў і страт, каб ветэрану хацелася перажываць гэта зноў і зноў.

- Што я магу расказваць? Калі б то быў нейкі асобны эпізод... Але ж я прайшоў усю вайну. З фронту - у шпіталь, пасля - зноў на фронт... І так да Берліна. Вы сапраўды хочаце, каб я ўсё гэта расказваў?

Іншая справа - перамога, пасляваенныя гады, мірны час... Мікалай Цярэнцьевіч задаволена акідвае позіркам свой квітнеючы сад, запрашае прысесці побач з ім на лаўку пад бялюткай ....падрабязней

“Млын моды” не абышоўся без навучэнцаў прафтэхустаноў

У першыя майскія дні ў Мінскім Палацы прафсаюзаў праходзіў Міжнародны фестываль “Млын моды”, у якім прынялі ўдзел маладыя дызайнеры з прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў.

Як расказаў адзін з арганізатараў гэтага грандыёзнага форуму, знакаміты мадэльер Саша Варламаў, “Млын моды” ўжо каторы год даказвае, што ў Беларусі ёсць таленавітыя дызайнеры, якія маюць права паказваць сваё мастацтва на міжнароднай арэне. Сапраўды, можа, нам задумацца над тым, ці трэба шукаць гэту летуценніцу-моду дзесьці далёка? Прыгледзімся: яна жыве побач з намі, народжаная цудоўнымі майстрамі.....падрабязней

Не хутчэй, чым ляціць анёл

V гульні сярод каманд КВЗ юных інспектараў дарожнага руху Мінскай вобласці адбыліся на мінулым тыдні на базе Нацыянальнага дзіцячага аздараўленчага лагера “Зубраня”. Самымі вясёлымі і знаходлівымі ў спаборніцтвах паказалі сябе школьнікі з Нясвіжскага раёна. ...падрабязней

Гарачая лінія дапамогі

Пры Наваполацкім гарадскім камітэце БРСМ працуе гарачая лінія па аказанні адраснай дапамогі ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ветэранам працы. Актывісты гарадской арганізацыі, у асноўным гэта навучэнцы ССНУ і ПТНУ Наваполацка, а таксама студэнты Полацкага дзяржаўнага універсітэта аказваюць дапамогу ветэранам, якія за ёй звярнуліся. Маладыя людзі выконваюць разнастайныя віды работ: прыбіраюць у кватэрах, добраўпарадкоўваюць прысядзібныя ўчасткі і г.д. ...падрабязней

Мадэлі школьнага аддзення: выбірай на густ!

На выставе -кірмашу, арганізаванай канцэрнам “Беллегпрам”, адбыўся паказ мадэляў школьнага адзення.

Прадстаўляем увазе чытачоў мадэлі, якія айчынныя прадпрыемствы прапануюць школьнікам.

паглядзець

 

Чытайце ў нумары

 

Галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Міхась ПАЗНЯКОЎ:

“Гады разгубленасці і чакання ў літаратуры ўжо мінулі…”

Працаваць дзеля развіцця культуры, усе свае сілы, увесь час, усю душу аддаваць абранай справе - хіба не для таго чалавек з'яўляецца на свет? Нашага сённяшняга героя сапраўды можна назваць узорам працавітасці і незвычайнай творчай натхнёнасці. Кім яму толькі ні давялося пабываць у сваім жыцці! І школьным настаўнікам, і навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, і галоўным рэдактарам шэрага беларускіх выданняў. Але песня нябёс, кранаючы струны душы, перамагае звычайныя зямныя гукі. Знаёмцеся: паэт і празаік, аўтар 22 кніг, сярод якіх ёсць творы як для дарослых, так і для дзяцей, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

220013 г.Мiнск, пр.Незалежнасці 77,
© Настаўніцкая газета 2008
(017) 287-17-83 - прыёмная , 292-94-66 - рэкламны аддзел
www.ng-press.info
e-mail : pochta@ng-press.info