Штотыднёвая грамадска-палітычная газета для дзяцей і падлеткаў

Конкурсы

Ты на свеце самы-самы - і прыгожы, і разумны, і вясёлы, і знаходлівы… Тады раім табе прыняць удзел у конкурсе “Зоркі “Раніцы”. Для гэтага неабходна толькі вялікае жаданне, самы прыгожы і якасны фотаздымак сваёй асобы, а таксама невялічкі аповед пра сябе любімага. ..падрабязней

На конкурс прымаюцца малюнкі ці фотаздымкі на тэмы: “Любімы від спорту”, “Спортпляцоўка нашага двара” і “Я і спорт”. Галоўныя ўмовы - дакладнасць і якасць твораў. Лепшыя з іх будуць надрукаваны на старонках газеты, а пераможцы атрымаюць прызы...падрабязней

Гэты конкурс мы аб'яўляем адразу ў трох намінацыях: лепшае фота, лепшы верш і лепшы малюнак пра родную мясцінку.У першай намінацыі ўдзел могуць прымаць усе, хто займаецца фатаграфіяй. Навучэнцы фотастудый, гурткоў ці проста самавукі.....падрабязней

УВАГА

Хочаш атрымаць новы дыск Галіны Шышковай?

Калі так, то п“РА”пануем табе тры варыянты творчага задання:

а) намалюй Галіну Шышкову;

б) намалюй эскіз канцэртнага касцюма для спявачкі;

в) задай цікавае пытанне зорцы.

Выбірай любы і дасылай свой ліст на адрас рэдакцыі!

З запісаў у школьных дзённіках

“Абсалютна не ведае Пушкіна. Паважаныя бацькі! Прашу пазнаёміць!”

“Курыў у настаўніцкай.”

“Таварышы бацькі! Падстрыжыце валасы свайму дзіцяці. Хочацца паглядзець яму ў вочы.”

“На ўроку батанікі з'еў наглядны дапаможнік. Таварышы бацькі! Давайце грошы дзіцяці на сняданак!”

Калі дэвіз жыцця: “Калдун - ты лепшы!”...

Роўна праз тыдзень усе мы будзем трымаць скрыжаваныя пальцы за прадстаўніка Беларусі на “Еўрабачанні- 2007” Дзмітрыя Калдуна, які ўжо сёння знаходзіцца ў Хельсінкі. Літаральна за некалькі дзён да яго адлёту ў Фінляндыю “Ра” сустрэлася з Дзімам, каб задаць некалькі пытанняў і, натуральна, пажадаць перамогі.

УВАГА!

Хочаш атрымаць фотаздымак любімага артыста?

Дашлі на адрас рэдакцыі копію квітанцыі аб падпісцы на “РА” не менш чым на тры месяцы, імя свайго куміра - і ў хуткім часе чакай фотаздымак па пошце.

“Зялёным завецца разумнае спажыванне”

Напрыканцы красавіка на базе сталічнай сярэдняй школы №222 прайшоў VI Рэспубліканскі конкурс-фестываль “Асновы спажывецкіх ведаў” сярод навучэнцаў 8-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў, у якіх вядзецца выкладанне аднайменнага курсу.

Арганізатарамі конкурсу выступіла Грамадскае аб'яднанне “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” сумесна з Міністэрствам адукацыі.

“Нестандартная” алімпіяда

Хто лепей ведае “Word” і “Photoshop”?

Нядаўна ў Віцебскай вобласці ўпершыню прайшла дыстанцыйная навучальная алімпіяда па інфармацыйных тэхналогіях. 82 каманды, складзеныя з вучняў 6-11 класаў - заўзятых аматараў камп'ютэраў і іх дарослага каардынатара - настаўніка інфарматыкі ці адміністратара школьнай лакальнай сеткі - спаборнічалі ў розных конкурсах за права называцца найлепшымі знаўцамі сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Дзе шукаць добры настрой? Спытайце ў БУФФані!

Напрыканцы сакавіка ў Мінску праходзіў фестываль творчай моладзі “Свабоднае мастацтва”. Ён, як заўсёды, сабраў шмат стваральнікаў незвычайных тэатралізаваных паказаў. Але гран-пры фестывалю па заслугах дастаўся клоун-мім-тэатру “БУФФ”, які дзейнічае на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маяк”.

220013 г.Мiнск, пр.Незалежнасці 77, Газета "Раніца"  
(017)293-87-10, 293-87-49, e-mail : rgranica@mail.ru
© Раніца 2007