 |
Старшакласнік з Віцебска стаў “юным гагарынцам”
Нядаўна ў Маскве завяршыліся ІІ Усерасійскія юнацкія навуковыя чытанні імя С.П.Каралёва, у якіх упершыню прынялі ўдзел і прадстаўнікі нашай краіны.
Дэбют аказаўся вельмі паспяховым. Сяргей Раманенка, старшакласнік сярэдняй школы
№ 28 Віцебска, атрымаў медаль “За заслугі перад айчыннай касманаўтыкай (юны гагарынец)”, а яго настаўніца фізікі і астраноміі Наталля Генадзьеўна Хвалько была ўзнагароджана медалём “50 гадоў пачатку касмічнай эры”. Узнагароды нашы суайчыннікі атрымалі ад Федэрацыі касманаўтыкі Расіі.....падрабязней |

Новыя адукацыйныя стандарты і вучэбныя праграмы чакаюць пачаткоўцаў
У канцы мінулага тыдня пад старшынствам Міністра адукацыі Аляксандра Міхайлавіча Радзькова прайшло першае ў гэтым годзе пасяджэнне Бюро Навуковаметадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. На парадак дня было вынесена зацвярджэнне да выдання з адпаведнымі грыфамі вучэбных праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійнатэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і пасляуніверсітэцкай адукацыі .....падрабязней
|

У школах краіны - музейны бум
У апошні дзень студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу музеяў устаноў адукацыі “Гісторыкакультурныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці сучаснага музея ўстановы адукацыі”, які праводзіўся ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. ...падрабязней
|

|
 |
Чацвёртая частка дыпломаў абласных алімпіяд заваявана навучэнцамі сельскіх школ
Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама правяло пасяджэнне калегіі, на якім былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі рэгіёна ў мінулым годзе. Са справаздачным дакладам перад прысутнымі выступіў начальнік упраўлення адукацыі вобласці А.А.Кулакоўскі.
|
Сярод асноўных задач - выхаванне эканамічна граматнага кіраўнікагаспадарніка
|
У Брэсцкім аблвыканкаме адбылася калегія ўпраўлення адукацыі, прысвечаная вынікам работы галіны за 2007 год і задачам на 2008. У калегіі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Л.А.Цупрык, намеснікі старшынь гар(рай)выканкамаў, якія курыруюць сацыяльную сферу, начальнікі аддзелаў адукацыі, кіраўнікі навучальных устаноў.
|
|